Муамар Кадафі

Муамар Кадафі
араб. معمر القذافي‎‎
Муамар Кадафі на 12-м саміце Афрыканскага саюза ў Адыс-Абебе (Эфіопія), 2009.
Муамар Кадафі на 12-м саміце Афрыканскага саюза ў Адыс-Абебе (Эфіопія), 2009.
Сцяг Братэрскі правадыр і кіраўнік рэвалюцыі Сцяг
1 верасня 1969 — 20 кастрычніка 2011
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Пасада скасавана
Сцяг Старшыня Савета рэвалюцыйнага камандавання Лівіі
8 верасня 1969 — 2 сакавіка 1977
Папярэднік Пасада заснавана
Сцяг13-ы Прэм'ер-міністр Лівіі
16 студзеня 1970 — 16 ліпеня 1972
Папярэднік Махмуд Сулейман аль-Магрыбі
Пераемнік Абдэль Салам Джэлуд
Сцяг13-ы Міністр абароны Лівіі
16 студзеня 1970 — 16 ліпеня 1972
Папярэднік Адам Саід Хаваз
Сцяг1-ы Генеральны сакратар Усеагульнага народнага кангрэса Лівіі
2 сакавіка 1977 — 2 сакавіка 1979
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Абдул Аці Абейдзі

Нараджэнне 7 чэрвеня 1942(1942-06-07)[2][3][…]
Смерць 20 кастрычніка 2011(2011-10-20)[5][2][…] (69 гадоў)
Месца пахавання
Род Кадафа
Бацька Mohammed Abdus-Salam[d]
Маці Айша бен Ніран[1]
Жонка Fethiye Nuri al-Khaled[d] і Safia Farkash[d]
Дзеці Al-Saadi Gaddafi[d], Саіф аль-Іслам Кадафі, Hannibal Muammar Gaddafi[d], Mutassim Gaddafi[d], Saif al-Arab Gaddafi[d], Хаміс Кадафі, Muhammad Gaddafi[d] і Ayesha Gaddafi[d]
Веравызнанне Quranism[d] і суніты
Партыя
• Arab Socialist Union[d]
• Libyan Arab Socialist Union[d]
Адукацыя
• Benghazi Military University Academy[d]
• University of Libya[d]
• Joint Services Command and Staff College[d]
• Fu Hsing Kang College, National Defense University[d]
Навуковая ступень доктар навук
Прафесія Ваенны
Дзейнасць палітык, пісьменнік, афіцэр
Аўтограф Muammar al-Gaddafi Signature.svg
Гады службы 1961 — 2011
Прыналежнасць Flag of Libya.svg Каралеўства Лівія
Сцяг Лівіі (1977-2011) Лівійская Арабская Джамахірыя
Род войскаў Сухапутныя войскі Лівіі[d], Узброеныя сілы Лівійскай Джамахірыі і Libyan Air Force[d]
Званне палкоўнік
Камандаваў Узброеныя сілы Лівійскай Джамахірыі
Бітвы
Узнагароды
National Maltese Order of Merit Xirka Ġieħ ir-Repubblika ордэн Дружбы Order of Bohdan Khmelnytskyi, 1st class Ордэн Багдана Хмяльніцкага ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені ордэн Белага льва ордэн Зоркі Румыніі ордэн «Стара планіна» Нацыянальны ордэн Хасэ Марці Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча Order of Merit of Benin ордэн Югаслаўскай зоркі ордэн Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія Order of Courage National Order of Niger Order of the Federal Republic National Order of Chad ордэн Вызваліцеля Order of Umayyad ордэн Дружбы Order of the Yugoslavian Great Star Order of the Republic of The Gambia

залаты ключ ад Мадрыда[d] (снежань 2007)

Order of Good Hope Order of the National Flag, 1st class Order of the 7th November 1987

Ribbon bar of the Kagera River Medal[d]

National Order of Mali National Order of the Leopard

Korean Buddhist Human Rights Award[d] (2003)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Муамар бен Мухамед Абу Меньяр Абдэль салям бен Хамід аль-Кадафі (араб. معمر القذافي‎‎ — Mu‘ammar al-Qaḏḏāfī; 7 чэрвеня 1942, Сірт, Італьянская Лівія — 20 кастрычніка 2011, Сірт, Лівія), таксама вядомы як Палкоўнік Кадафі — лівійскі рэвалюцыянер, палітык і палітычны тэарэтык. Кіраваў Лівіяй у якасці старшыні Савета рэвалюцыйнага камандавання з 1969 да 1977 года і ў якасці «братэрскага правадыра» Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі з 1977 да 2011 года. Першапачаткова ідэалагічна прытрымліваўся арабскага нацыяналізму і арабскага сацыялізму, але пазней стаў кіраваць у адпаведнасці са сваёй уласнай Трэцяй міжнароднай тэорыяй і, яшчэ пазней, стаў прытрымлівацца панафрыканізму.

Быў сынам збяднелага бедуінскага казінага пастуха і стаў браць удзел у палітыцы яшчэ ў школе ў Сабхе, а затым паступіў у Каралеўскую ваенную акадэмію ў Бенгазі. Заснаваўшы рэвалюцыйную ячэйку ў арміі, у 1969 годзе ваенныя захапілі ўладу ў краіне ў выніку бяскроўнага перавароту, зрынуўшы абсалютную манархію караля Ідрыса. Стаўшы старшынём кіруючага Савета рэвалюцыйнага камандавання адмяніў манархію і абвясціў рэспубліку. Кіруючы пастановамі, прымаў меры па ліквідацыі таго, што лічыў замежным імперыялістычным уплывам на Лівію, і ўмацоўваў сувязі з арабскімі нацыяналістычнымі ўрадамі. Намерана штурхаючы Лівію да «ісламскага сацыялізму», увёў шарыят у якасці асновы для прававой сістэмы і нацыяналізаваў нафтавую прамысловасць, выкарыстоўваючы рост прыбыткаў на ўмацаванне арміі, рэалізацыю сацыяльных праграм і фінансавання рэвалюцыйных баевікоў па ўсім свеце. У 1973 годзе ініцыяваў «народную рэвалюцыю», сфарміраваўшы Вышэйшыя народныя камітэты нібыта ў якасці сістэмы прамой дэмакратыі, але захаваўшы асабісты кантроль над асноўнымі рашэннямі ў дзяржаве. У тым жа годзе выклаў сваю Трэцюю міжнародную тэорыю, апублікаваўшы яе ў «Зялёнай кнізе».

У 1977 годзе распусціў рэспубліку і стварыў новую сацыялістычную дзяржаву «Джамахірыю» («дзяржава мас»). Афіцыйна прыняўшы сімвалічную ролю ў кіраванні, захаваў уладу ў якасці ваеннага галоўнакамандуючага і кіраўніка рэвалюцыйных камітэтаў, адказных за дзейнасць паліцыі і задушэнне праціўнікаў. Назіранне за няўдалымі памежнымі канфліктамі з Егіптам і Чадам, падтрымка Кадафі міжнародных баевікоў і адказнасць за выбух над Локербі прывялі да таго, што Лівія стала «міжнародным ізгоем». Асабліва варожыя адносіны ў Лівіі развіваліся з ЗША і Вялікабрытаніяй, што прывяло да амерыканскага бамбавання дзяржавы ў 1986 годзе і ўвядзення эканамічных санкцый ААН супраць Лівіі. Адпрэчваючы свае ранейшыя ідэалагічныя абавязацельствы, з 1999 года Кадафі стаў заахвочвацца эканамічнай прыватызацыяй і шукаў збліжэння з заходнімі краінамі, а таксама стаў прытрымлівацца панафрыканізму і быў старшынём Афрыканскага саюза з 2009 да 2010 года. На фоне Арабскай вясны ў 2011 годзе ў Лівіі ўспыхнула паўстанне супраць Кадафі пад кіраўніцтвам Нацыянальнага пераходнага савету, што прывяло да грамадзянскай вайны. У выніку ваеннага ўмяшання НАТА на баку пераходнага савету ўрад быў зрынуты, а Кадафі, адступаючы ў Сірце, узяты ў палон і забіты паўстанцамі.

Кадафі лічыцца вельмі спрэчнай ва ўсім свеце фігурай. Ён дамінаваў у палітыцы Лівіі на працягу чатырох дзесяцігоддзяў і быў прадметам паўсюднага культу асобы. Яго прыхільнікі хвалілі яго антыімперыялістычную пазіцыю і падтрымку панафрыканізму і панарабізму. З іншага боку, на міжнародным узроўні ён быў асуджаны як дыктатар і самадзержац, адміністрацыя якога парушала правы чалавека лівійскіх грамадзян і які падтрымліваў ірэдэнтысцкія рухі, племянныя войны і тэрарызм у многіх іншых краінах.

Гл. таксама

Зноскі

1. Muammar Qaddafi(англ.) , nndb.com .
2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

3. Moamar al-Gaddhafi // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Moammar al-Gaddafi // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.

5. http://www.guardian.co.uk/world/middle-east-live/2011/oct/20/syria-libya-middle-east-unrest-live
6. Muammar Gaddafi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

7. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1468-5965.2012.02278.x/full
8. http://link.springer.com/content/pdf/10.1007%2F978-3-319-10687-8_11.pdf
9. http://www.theguardian.com/books/2012/apr/27/sandstorm-libya-revolution-lindsey-hilsum-review

Тэматычныя сайты
ČSFD · Discogs · Internet Movie Database · MusicBrainz
Слоўнікі і энцыклапедыі
Вялікая каталанская · Вялікая нарвежская · Вялікая расійская · Кругасвет · Лентапедыя · Britannica (онлайн) · Brockhaus · Notable Names Database · Universalis · Даведка РІА · Даведка РІА · Даведка РІА
Генеалогія і некрапалістыка
Find a Grave
BIBSYS: 90341726 · BNC: a19591111 · BNE: XX893815, XX1387001 · BNF: 11920818j · CiNii: DA04483289 · EGAXA: vtls002602623 · GND: 118559060 · GTAA: 100603 · ISNI: 0000 0000 8838 3915, 0000 0003 6948 9687 · LCCN: n81068638 · LNB: 000170448 · NDL: 00431126 · NKC: jn19981002065 · NLA: 35430070 · NLG: 85203 · NLP: A11836362 · NSK: 000029844 · NTA: 070015333, 407412905 · NUKAT: n95200989 · PTBNP: 46662 · РДБ: 000019433 · LIBRIS: 341848 · SUDOC: 027085295 · VIAF: 22147434, 243245335, 120145857057522921530 · WorldCat VIAF: 22147434, 243245335, 120145857057522921530